Навіны
Са школьнымі кірмашамі стартавала і дабрачынная акцыя "У школу з добрым сэрцам". Валанцёрскі атрад нашай школы "Дапамога побач" арганізоўвае збор канцтавараў, школьных і спартыўных прылад. Рэчы да новага навучальнага года перададуць шматдзетным або няпоўным сем'ям. Далучыцца да добрай справы можа кожны - патрэбныя падарункі можна пакінуць у спецыяльнай скарбонцы. Яна ўсталявана ва ва ўстанове адукацыі.
16 жніўня стартуе рэспубліканская акцыя МНС «У цэнтры ўвагі дзеці», прымеркаваная Дню ведаў. У гэтым, як і ў мінулым годзе, акцыя пройдзе ў 2 этапы. Першы будзе доўжыцца з 16 па 31 жніўня і пройдзе ў месцах продажу школьных тавараў. Работнікі раённага падраздзялення МНС нагадаюць бацькам і школьнікам пра важнасць выканання правілаў бяспекі. У дапамогу тэарэтычным ведам - практычныя конкурсы, гульні, лагічныя заданні. Тым больш што за паспяховае праходжанне заданняў бацькам і дзецям належыць невялікі прыз.
У другім этапе акцыі з 1 па 10 верасня будуць ахоплены ўсе суб'екты прафілактыкі, бо ён пройдзе па планах акцыі "Адзіны Дзень бяспекі». Закране акцыя ўстановы адукацыі, працоўныя калектывы, месцы масавага збору людзей. Работнікі МНС у цеснай звязцы з іншымі зацікаўленымі арганізацыямі правядуць прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне гібелі людзей ад знешніх прычын, у тым ліку - і ад пажараў.
Весело и полезно провели время учащиеся с бойцами пожарной аварийно - спасательной части № 2 Петриковского РОЧС
В рамках проекта "Нескучные каникулы" состоялась встреча родителей в гостиной "Успешный родитель"