Навіны
Вучні змаглі адчуць атмасферу народных традыцый і абрадаў, паўдзельнічаць у майстар-класе па развучванні народнага танца "Нарэчанька", а самае галоўнае, адчуць атмасферу самабытнасці нашых продкаў.
У знак падзякі ад вучняў калектыву быў уручаны сувенір, зроблены сваімі рукамі.
Моладзь складае пятую частку насельніцтва нашай краіны. Перад кожным маладым чалавекам паўстае пытанне аб выбары прафесіі, месца працы. Ад таго, якім спецыяльнасцям і арганізацыям яны аддадуць перавагу, напрамую залежыць будучыня краіны.
У ходзе гутаркі Аляксей Генадзьевіч нагадаў дзецям, чым небяспечны электрычны ток, распавёў, аб правілах бяспекі пры знаходжанні паблізу каля энергааб'ектаў, неабходнасці строгага захавання тэхнікі бяспекі пры выкарыстанні бытавых электрапрыбораў.
Спадзяемся, што атрыманыя веды спатрэбяцца ўсім нашым навучэнцам ў паўсядзённым жыцці, і выкарыстанне розных электрычных і газавых прыбораў у іх жыцці будзе прыносіць толькі радасць ад іх прымянення.
Спасылка на відэафайл:
https://drive.google.com/file/d/1-2xfe7z5z4A2z6XfAlrMYyH1IUAOx4Ay/view?usp=drivesdk
Асабліва ўразілі ўспаміны нашай зямлячкі Вольгі Мініч, ураджэнкі в. Хвойня, якая была спалена разам з жыхарамі 29 сакавіка 1942 г.
Такія факты злачынстваў не павінны забывацца. Мір - самае галоўнае, што ёсць у кожнага з нас, і мы павінны прыкласці ўсе намаганні, каб не паўтарыліся тыя страшныя жахі вайны.
Падчас інтэлектуальнага эрудыта навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення аграгарадка Чалюшчавічы, арганізавалі выставу прадметаў Палескага побыту, якімі карысталіся іх бабулі і прабабулі, з цікавасцю адгадвалі, як і для чаго выкарыстоўваліся гэтыя прадметы ў хатнім ужытку.
Падчас дыялогу вучні пашырылі ўяўленні аб негатыўным уплыве псіхатропных рэчываў на цела і мозг чалавека; фарміравалі адмоўнае стаўленне да наркотыкаў. Таксама пашырылі веды аб крымінальнай адказнасці, прадугледжанай за захоўванне, збыт і ўжыванне наркотыкаў.
Парадак дня:
✓Прыярытэты і асноўныя дасягненні беларускай навукі. Навукова-тэхналагічная бяспека.
✓Сістэма адукацыі Петрыкаўскага раёна як аснова развіцця будучых пакаленняў. Асаблівасці ўступнай кампаніі 2023 года.
✓Гомельская вобласць - 85 слаўных гадоў года.
У якасці запрошанага госця на адзіным дні інфармавання прысутнічаў Ючко Я.А. У ходзе гутаркі ўздымалася пытанне аб правілах пажарнай бяспекі.
Сустрэчы работнікаў МНС з вучнямі ДУА "Чалюшчавіцкая сярэдняя школа" ўжо сталі традыцыйнымі. Супрацоўнікі пажарнай службы часта праводзяць мерапрыемствы, галоўная мэта якіх навучыць падрастаючае пакаленне правілам бяспечных паводзін, прадухіліць магчымыя экстрэмальныя сітуацыі і навучыць іх асцярожнасці.
Галоўным госцем на сённяшнім мерапрыемстве стаў Ючко Я.А. З вучнямі 5-8 класаў была праведзена займальная гутарка, падчас якой супрацоўнік МНС распавёў ім правілы не толькі пажарнай бяспекі, але і наглядна паказаў як выглядае форма ратавальніка.
Вучні ў ходзе гутаркі павіншавалі Яўгена Аляксандравіча з Днём ратавальніка.
Падчас сустрэчы Марына паведаміла пра ўмовы паступлення ў каледж і адметнасці навучання. У сваю чаргу вучняў школы цікавілі пытанні арганізацыі рэжыма дня і правядзення вольнага часу.
У ходзе гутаркі Марына прапанавала вучням задумацца аб выбары будучай прафесіі.
Падчас сустрэчы Яраслаў расказаў пра ўмовы паступлення ў ліцэй і адметнасці навучання. У сваю чаргу вучняў школы цікавілі пытанні арганізацыі рэжыма дня і правядзення вольнага часу.
Малінец Я. адзначыў, што не шкадуе аб тым, што навучаецца ў ліцэі і прапанаваў вучням задумацца аб выбары будучай прафесіі.
Грошы – гэта, бадай, адна з самых вялікіх вынаходак чалавека. Сучасныя дзеці вельмі рана знаёмяцца з роляй грошай. Важна, каб з маленства яны разумелі, што гэтыя сродкі не растуць на дрэвах і бацькам трэба працаваць, каб іх зарабіць, а для правільнага планавання даходаў і расходаў неабходны спецыяльныя веды.
Залежнасць — гэта неадольная патрэба ў чым-небудзь. Яна шматаблічная і часта пазбаўляе чалавека магчымасці рабіць выбар. Далёка не заўсёды з гэтай праблемай можна справіцца ў адзіночку.
Хлопцы і дзяўчаты прынялі актыўны ўдзел у спаборніцтвах па настольнаму тэнісу, якія правёў у шосты школьны дзень кіраўнік фізічнага выхавання Антанішын Дзмітрый Пятровіч.