Навіны
Ссылка на відэафайл:
https//youtu.be/neL19BB3xSc
Навучэнцам распавялі аб умовах паступлення ў каледж, умовах навучання.
Навучэнцы нашай школы аказалі дапамогу ў ачыстцы школьнай тэрыторыі ад снегу.
Вучні нашай школы занялі 2 месца у раённай спартакіядзе па шахматах.
Кіраўнік: настаўнік фізічнай культуры Антанішын Д.П.
Кіраўніком дзяржавы падпісаны Указ нумар 1, згодна з якім у мэтах фарміравання аб'ектыўных адносін грамадства да гістарычнага мінулага, захавання і ўмацавання адзінства беларускага народа 2022 год у Беларусі аб'яўлены Годам гістарычнай памяці. Ураду даручана з удзелам Генеральнай пракуратуры, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2022 годзе Года гістарычнай памяці. Таксама Урад будзе каардынаваць дзейнасць дзяржаўных органаў, іншых арганізацый па выкананні названага плана. Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Іншыя навіны Pravo.by.
Заўжды хай будзе ўраджайнай ніва,
Хай спорыцца ўсё і ўдаецца,
Жыццё заможным стане і шчаслівым,
А кепскае ў мінулым застанецца.
Здароўе каб было і ў вас, і ў родных,
А кожны дзень — на радасць ураджайным.
Такія пажаданні навагоднія
Сваім працаўнікам мы дасылаем.
Сёння вучні пачатковых класаў адправіліся ў віртуальнае падарожжа. Наведалі рэзідэнцыю Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы. Даведаліся пра памочнікаў Дзеда Мароза і яго добрыя справы. Пабывалі на паляне 12 месяцаў , у скарбніцы Дзеда Мароза.
У кніг, як і ў людзей, таксама бываюць юбілеі.У кожнай бібліятэцы гэтыя даты адзначаюцца па- рознаму, але самае лепшае свята для кнігі- калі яе чытаюць і перачытваюць.
Таксама былі разгледжаны пытанні: Аб згубным уплыве электронных сістэм курэння, аб адміністрацыйнай адказнасці за выкарыстанне электронных сістэм курэння ў забароненых месцах (арт. 19.9 КаАП Рэспублікі Беларусь); аб правядзенні вакцынацыі дзяцей супраць інфекцыі COVID-19" ва ўзросце 12-17 гадоў з выкарыстаннем інактывіраванай вакцыны Vero Cell Кітайскай Народнай Рэспублікі;
Падчас лінейкі прайшла акцыя " Спаём гімн разам" і ўручаны дыпломы пераможцам конкурсаў. Віншаванні таксама прымала і спартыўная каманда школы. Дырэктар Пінчук І.А. пажадала ўсім поспехаў і выказала надзею, што ў наступнай чвэрці перамог і ўзнагарод будзе яшчэ больш. 29 снежня ўсіх чакае свята каля навагодняй ёлкі.
Перыд работы лагера:
з 27.12.2021г. па 30.12.2021г., з 03.01.2022 г. па 06.01.2022 г.
Былі разгледжаны пытанні выкарыстання сродкаў візуалізацыі на вучэбных занятках, аб выніках удзелу ў другім этапе абласной алімпіяды. Настаўнікі Ермак А.М., Жукоўская В.В., Ішанязава Т.А., Пірыч А.М., падзяліліся вопытам па выкарыстанні сродкаў і прыёмаў візуалізацыі на сваіх уроках.
На занятак быў запрошаны настаўнік фізічнай культуры Антанішын Дз.П. Вучні пашырылі свае веды аб дасягненнях Беларусі ў галіне спорта і турызма. Здаровы лад жыцця – візітная картка Беларусі.
Здароўе людзей, развіцце фізічнай культуры і спорта аб'яўлена ў Беларусі прыярытэтным напрамкам сацыяльнай палітыкі.
Былі разгледжаны пытанні прафілактыкі дэвіянтных паводзінаў падлеткаў, выкарыстання сродкаў візуалізацыі на выхаваўчых мерапрыемствах. Класныя кіраўнікі Ермак А.М., Мазай Н.Л., Баравік А.А. падзяліліся вопытам па арганізацыі выхавання маральных якасцяў вучняў.