Навіны
У ветэрана педагагічнай працы Шурпач Ніны Маркаўны
Паважаныя калегі, вучні, бацькі!!!
Прыміце шчырыя і цёплыя віншаванні з Днём ведаў! У гэты дзень асаблівыя пажаданні першакласнікам, для якіх упершыню прагучыць школьны званок. Для вас, юныя сябры, пачынаецца дзівосны шлях пазнання, па якім вас павядуць выдатныя настаўнікі. Ад таго, як ён складзецца, чым будзе напоўнены, якія эмоцыі прынясе, будзе залежыць прывабнасць школы, далейшая паспяховасць кожнага дзіцяці.
Паважаныя калегі! Няхай новы навучальны год прынясе вам радасць ад прафесійных перамог. Будзьце стойкімі і цярплівымі. Хай кожны дзень будзе напоўнены стваральнай працай і поспехамі!
Паважаныя бацькі! Ваш удзел у школьным жыцці дзяцей цяжка недаацаніць. Жадаю, каб дзеці штодня адчувалі вашу падтрымку і дзяліліся з вамі радасцю ад пазнання новага.