Навіны
Былі агучаны пытанні прафілактыкі ўжывання і распаўсюджвання наркатычных сродкаў, прадухілення выпадкаў крадзяжу, забароне ўдзелу ў несанкцыянаваных мітынгах і сходах, бяспецы паводзін у сацыяльных сетках.
Як абудзіць цікавасць вучняў да праблем самапазнання і самаўдасканалення? Як спрыяць усведамленню падлеткамі значнасці ўласнага жыцця, разумення сваіх сіл і магчымасцей? Як дапамагчы дзецям зразумець, што мае каштоўнасць, а што не мае?
Адказы на гэтыя і іншыя пытанні вучні імкнуліся вырашыць, будуючы "карабель сваёй будучыні", разважалі, для чаго дадзена жыццё, што неабходна зрабіць, каб яно было поўным, цікавым.
Генеральная Асамблея ААН у 1987 годзе абвясціла 1 сакавіка Міжнародная днём барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў, вызначыўшы тым самым ўсю важнасць праблемы і праявіўшы сваю рашучасць пашыраць міжнароднае супрацоўніцтва для дасягнення мэты - сусветнай супольнасці, вольнага ад наркаманіі. У гэты дзень дарэчы яшчэ раз сказаць пра тое, што супрацьстаянне гэтай глабальнай пагрозе з'яўляецца задачай ўсяго чалавецтва.
Сучасныя наркатычныя сродкі здольныя сфармаваць наркатычную залежнасць літаральна за некалькі прыёмаў. Наступствы гэтага захворвання надзвычай небяспечныя, т.к. адбываюцца грубыя парушэнні функцый унутраных органаў, нервовай сістэмы, пашкоджваецца галаўны мозг. Наркаманы спрыяюць распаўсюджванню ВІЧ-інфекцыі, вірусных гепатытаў, венерычных хвароб і іншых небяспечных інфекцыйных захворванняў. Сярод наркаманаў адзначаецца высокая частата крымінагенных паводзін і судзімасцяў. Распаўсюджванне наркаманіі займае не апошняе месца і ў ліку прычын высокай смяротнасці і нізкай працягласці жыцця.
Некалькі слоў пра гісторыю гэтага Дня: У 1931 годзе па ініцыятыве некалькіх дзяржаў французскі генерал медыцынскай службы Жорж Сен-Поль заснаваў у Парыжы "Асацыяцыю Жэнеўскіх зон" - "зон бяспекі" для стварэння з дапамогай двухбаковых і шматбаковых пагадненняў лакальных зон бяспекі ва ўсіх краінах, якая затым была ператвораная ў Міжнародную арганізацыю грамадзянскай абароны (МОГО). У 1972 годзе МОГО атрымала статус міжурадавай арганізацыі. У цяперашні час у МОГО ўваходзяць 50 краін, яшчэ восем дзяржаў маюць статус назіральніка. Гэтае свята адзначаецца ў краінах - членах МОГО з мэтай прапаганды ведаў аб грамадзянскай абароне і ўзняцця прэстыжу нацыянальных службаў выратавання. Дзень 1 сакавіка абраны не выпадкова. Менавіта ў гэты дзень уступіў у сілу статут МОГО, які ўхвалілі 18 дзяржаў. Сярод напрамкаў дзейнасці МОГО варта вылучыць наступныя: падрыхтоўка нацыянальных кадраў у галіне кіравання ў перыяд надзвычайных сітуацый; аказанне тэхнічнай дапамогі дзяржавам у стварэнні і ўдасканаленні сістэм папярэджання НС і абароны насельніцтва; прапаганда вопыту і ведаў па ГА і пытаннях кіравання ў перыяд НС. Падрыхтоўка спецыялістаў праводзіцца ў Навучальным цэнтры ГА ў Швейцарыі. Распаўсюджванне сусветнага вопыту па ГА ажыццяўляецца праз цэнтр дакументацыі МОГО, які выдаецца на 4 мовах (у тым ліку і на рускай)часопіс "Грамадзянская абарона". У Беларусі традыцыйна гэты дзень прысвечаны абароне дзяцей ад надзвычайных сітуацый.
Што такое бюджэт? З чаго ён складаецца? Чым сямейны бюджэт адрозніваецца ад асабістага? Як не сварыцца, дзелячы грошы ў сям'і? Якія віды сямейнага бюджэту існуюць? На шматлікія пытанні вучняў 5-8 класаў адказаў Дзмітрый Пятровіч у ходзе гутаркі.
Дзецям было расказана аб забеспячэнні энергабяспекі краіны.
Мы шчыра ўдзячны за доблесць і адвагу ўсім, хто ўставаў на абарону міру і хто сёння ва ўмовах новых пагроз бярэ на сябе адказнасць за спакой і парадак на роднай зямлі.
Прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, мірнага неба, шчасця і дабрабыту, поспехаў у імя далейшага ўмацавання беларускай дзяржавы.
Малайцы вучні 3 класа (дыплом 3 ступені), 7 класа (дыплом 2 ступені),11 класа (дыплом 1 ступені).
Граматай хочацца адзначыць самага актыўнага ўдзельніка Дня роднай мовы - Еўтушэнка Д.
За індывідуальны падыход у выкананні заданняў граматай ўзнагароджваюцца: Хацяноўскі Дз.(самы знаходлівы ўдзельнік), Хацяноўскі К.(самы шчыры ўдзельнік).
Падзяку хочацца адрасаваць за актыўны ўдзел у Віктарыне «Загадкі роднай мовы» Старавойтавай Д.(3 клас); у квэст -гульні “Як я ведаю родную мову” Хацяноўскаму Дз., Навічонак С, Пінчук Т. (5 клас), Серада Д. (6 клас), Хацяноўскаму К., Мазаю П. (7 клас), Малінец К. (8 клас),Еўтушэнка А.( 9 клас), Паўлюк В., Паўлюк А. (10 клас), Еўтушэнка Д, Шышлавай Д. (11 клас); у паэтычным марафоне “Роднай мове прысвячаю я радкі” - Еўтушэнка Д.; у інтэрактыўнай гульні - конкурсе “Я люблю Беларусь” -Еўтушэнка Д., у акцыі “Прачытай кнігу на беларускай мове” -Палуляшчанка Я., Дылянка М. Падзяка Яроміну А. і Паўлючэнка Юльяне - карэспандэнтам за інтэрв’ю “Самае цікавае слова па-беларуску”- гэта: аматар роднага слова, добразычлівасць , калі ласка, камізэлька, рызынка, шпалеры. Падзяка за актыўны ўдзел у акцыі «Размаўляем па-беларуску» Пашкевіч К., Сядзельскай В. (10 клас). Я ўпэўнілася, што ўсе вы — сапраўдныя шчырыя беларусы. Я вамі ганаруся. Дзякую ўсім за актыўны удзел у Дні роднай мовы!