Навіны
З віншаваннем выступілі свяшчэннаслужыцель Сергій Вашкоў, загадчык Дома народнай творчасці Піліпенка Т. Г., дырэктар школы Пінчук І. А. Падчас свята былі арганізаваны конкурс малюнкаў на асфальце "Дзяцінства-гэта фарбы вясёлкі", дыскатэка "Краіна цудаў". Перад дзецьмі выступілі казачныя героі: Кнопка, Вадзяны, Маляўнік. Свята ўдалося.
У рамках акцыі "Твая прафесійная адукацыя" 1 чэрвеня 2022 года ва ўстанове адукацыі "Чалюшчавіцкая сярэдняя школа" навучэнка Капыльскага дзяржаўнага ліцэя Грышкавец Юлія правяла з вучнямі 11 класа майстар-клас па прафесійнай адукацыі.
Мерапрыемства праведзена з мэтай павышэння зацікаўленасці да атрымання прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі сярод выпускнікоў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Падчас майтар-класа Юлія расказала аб прафесіі аперацыйны лагіст і аб тым, чым ён займаецца, адказала на пытанні, якія хвалявалі выпускікоў наконт стыпендыі, умоў паступлення і ўмоў пражывання ў ліцыі, арганізацыі вольнага адпачынку.
У ходзе гутаркі вучняў пазнаёмілі з правіламі бяспечных паводзін у сетцы Інтэрнэт, правіламі бяспечнага карыстання банкаўскімі картамі.
31 мая прайшла выстава па здароваму ладу жыцця "Дрэва залежнасцей"
Вучні 11,9, 8 класаў пашырылі веды аб беларускай святой, яе роляй у развіцці асветы і культуры Беларусі. Дачка віцебскага князя Святаслава Усяславіча, унучка Усяслава Брачыславіча, інакіня і асветніца перыяду Полацкага княства.
Бацька Прадславы імкнуўся даць дачцэ добрую адукацыю, яе навучалі манахі з горада Полацк.
Дзяўчынцы з ранняга дзяцінства прывілі любоў да чытання, у яе бацькі была вялікая бібліятэка на рэлігійную і свецкую тэматыку. Любімымі яе кнігамі былі Псалтыр і Святое Пісанне.
Пасля дасягнення паўналецця адмовілася ад дынастычнага шлюбу і пайшла ў манастыр.
Нарадзілася 25 студзеня 1110 г., Полацк, Полацкае княства.
Памерла: 1173 г. (63 гады), Ерусалім, Іерусалімскай каралеўства.
У рамках гутаркі з вучнямі былі разгледжаны пытанні бяспечнага карыстання банкаўскімі картамі, фішынг, правілы бяспечных паводзін у сетцы Інтэрнэт.
Падчас класнай гадзіны вучні пазнаёміліся з матэрыяламі размешчанымі на сайце "fingramota.by".
Ва ўстанове адукацыі ДУА "Чалюшчавіцкая сярэдняя школа" вучні 4 класа былі прыняты ў піянеры.