Новости проекта
С 8 марта!
С Новым годом!
С Днем учителя!
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Навіны

Пінчук Таццяна, вучаніца 4 класса, стала пераможцай (2 месца) Міжнароднага конкурса па гісторыі "Ледніковы перыяд", арганізаванага для вучняў 5-8 класаў. Набрана 8 балаў з 10.
Кіраўнікі: настаўнік гісторыі Ішанязава Т. А.

20 декабря 2021 в 20:10 | Жуковская А. Н. | нет комментариев

Дыпломам 3 ступені ўзнагарожаны Паўлючэнка Мікіта, вучань 11 класа, у Міжнароднай алімпіядзе "Класная гадзіна" па дысцыпліне "Мір без наркотыкаў".
Дыпломам 2 ступені ўзнагарожана Радзівонава Ксенія, вучаніца 11 класа, у Міжнароднай алімпіядзе "Класная гадзіна" па дысцыпліне "Мір без наркотыкаў".
Дыпломам удзельніка ўзнагарожаны Каваленка Мікалай, вучань 11 класа, у Міжнароднай алімпіядзе "Класная гадзіна" па дысцыпліне "Мір без наркотыкаў".
Кіраўнік конкурса: класны кіраўнік 11 класа Ермак Аксана Міхайлаўна

20 декабря 2021 в 19:43 | Жуковская А. Н. | нет комментариев

Запрашаем падчас канікул у школу! Падчас канікул будзе працаваць зімовы аздараўленчы лагер, спартыўная зала, бібліятэка, камп'ютарная зала. Будзе магчымасць прыняць удзел у розных забаўляльных конкурсах!

20 декабря 2021 в 19:08 | Жуковская А. Н. | нет комментариев

Калектывам школы было набыта тры падарункі. У якасці падарункаў былі набыты канцэлярскія прыналежнасці, ёлачныя сувеніры і цукеркі. Сума кожнага падарунка склала 15 беларускіх рублёў.
Вялікі дзякуй усім, хто прыняў удзел у акцыі.

17 декабря 2021 в 16:05 | Ишанязова Т. О. | нет комментариев

4 снежня 2021 года ў нашай краіне стартавала дабрачынная акцыя "Цуды на Каляды". Ужо па традыцыі яе арганізуюць і праводзяць Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя.
Сімвал мерапрыемства-чырвоныя рукавічкі, якія адлюстроўваюць імкненне дзяцей і моладзі нашай краіны акружыць клопатам, увагай тых, хто ў гэтым асабліва мае патрэбу.

4 декабря 2021 в 15:25 | Ишанязова Т. О. | нет комментариев

Таксама бацькі былі азнаёлены з інфармацыяй па знаходжанню непаўналетніх па-за жыллём пасля 23.00; размова была і аб прафілактыцы алкагалізму сярод непаўналетніх

2 декабря 2021 в 00:17 | Жуковская А. Н. | нет комментариев

Упраўленне средчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці праводзіць адбор юнакоў, якім у 2022 годзе спаўняецца (або ўжо споўнілася) 17 гадоў, якія маюць (якія атрымліваюць у 2022 годзе) агульную сярэднюю або сярэднюю спецыяльную адукацыю, для паступлення ва ўстанову адукацыі "Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь" на спецыяльнасць "Правазнаўства" са спецыялізацыяй "Судова-пракурорска-следчая дзейнасць", з наступным прысваеннем кваліфікацыі "Юрыст" і праходжаннем службы ў падраздзяленнях Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Звяртацца на адрас: г. Петрыкаў, вул. Гагарына, д.17А,
тэл. 8 (02350) 2-13-70.

1 декабря 2021 в 11:35 | Жуковская А. Н. | нет комментариев