Новости проекта
С 8 марта!
С Новым годом!
С Днем учителя!
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Яго імя носіць дружына

Дата: 20 сентября 2023 в 14:13, Обновлено 19 октября 2023 в 10:28

      

Піянерская дружына нашай школы носіць імя піянера-героя Віці Сітніцы

      У жудасныя ўмовы выпрабаванняў Вялікай Айчыннай вайной патрапілі тысячы іншых дзяцей і падлеткаў, хто, хаця і гучыць гэта па-дзікунску, калі разумееш, што размова ідзе пра дзяцей, свядома ішлі на смерць і пакуты, абараняючы Радзіму. Па некаторых дадзеных, у час Вялікай Айчыннай вайны супраць фашыстаў побач з дарослымі на акупіраваных тэрыторыях Беларусі змагаліся каля 74,5 тысячы хлопчыкаў і дзяўчынак, юнакоў і дзяўчат. Вялікая Савецкая Энцыклапедыя дае звесткі, што ў гады той вайны больш 35 тысяч піянераў-абаронцаў Айчыны былі ўзнагароджаны баявымі медалямі і ордэнамі. Сярод тых, хто атрымаў узнагароду пасмяротна – наш зямляк, ураджэнец вёскі Курыцічы, Віктар Сітніца.
          Чатырнаццаць гадоў было падлетку, калі пачалася вайна. Але ён ужо паспеў стаць членам Ленінскага камсамола. У 42-м або 43-м годзе разам з братам яны ідуць у партызанскі атрад (дакладныя звесткі невядомы). Быў разведчыкам атрада А. Волкава. У шаснаццаць гадоў ужо стаў падрыўніком 78-га дыверсійнага атрада 125-й Капаткевіцкай партызанскай брыгады. Гісторыкі сцвярджаюць, што на яго рахунку 9 варожых эшалонаў з жывою сілай і баявой тэхнікай праціўніка. Вясною 1944 года ён з дазволу камандзіра пайшоў у родную вёску. Некаторыя сведкі гаварылі, што імкнуўся праведаць хворую маці, іншыя казалі, што сам захварэў на рэўматызм і ішоў за лекамі. Але ў вёсцы натрапіў на гітлераўцаў. Завязаўся бой. Віця быў цяжка паранены, трапіў у палон. Вытрымаў неверагодныя здзекі фашыстаў, якія патрабавалі паказаць шлях да партызанскага атрада.
         Пасмяротна Віктар Сітніца быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны  І ступені.
     Герой Савецкага Саюза Рыгор Такуеў успамінаў: “Я добра ведаў Віцю Сітніцу. Ён доўгі час быў у дыверсійна-падрыўным атрадзе, якім я камандаваў. Віця быў смелым і кемлівым. У цяжкія моманты знаходзіў выйсце – рабіў так, як падказвала яго камсамольскае сэрца, сумленне. Сціплы і вельмі добрасумленны, ён горача любіў Радзіму і, нягледзячы на цяжкасці і пастаянную небяспеку, змагаўся за яе вызваленне ад гітлераўскіх акупантаў”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.