Новости проекта
С 8 марта!
С Новым годом!
С Днем учителя!
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Навіны

Вучні сустрэліся з сельскім бібліятэкарам, якая правяла экскурс па Чырвонай Кнізе Беларусі, затым адбылася экскурсія ў мясцовы парк, дзе вучні паказалі набытыя веды па правілах паводзін у прыродзе. Напрыканцы вучні прынялі актыўны ўдзел у экалагічным суботніку па навядзенні парадку на прышкольнай тэрыторыі.

25 марта 2022 в 20:08 | Ермак Е. А. | нет комментариев

Пад час гульні дзеці пазнаёміліся са спосабамі рацыянальнага выкарыстання грошай. Вучыліся прымяняць атрыманыя тэарэтычныя веды па фінансавай граматнасці на практычных сітуацыях.

25 марта 2022 в 16:53 | Артюх Т. Л. | нет комментариев

Захаваць мір на нашай планеце - справа і абавязак кожнага.
Падчас дыялогавай пляцоўкі на сілуэце белага голуба - сімвала міру - кожны змог выказаць думку аб тым, што ён зможа зрабіць, каб Беларусь заставалася астраўкоў міру і добрасуседства.

25 марта 2022 в 11:00 | Ермак Е. А. | нет комментариев

Сям'я - гэта аснова захавання фiзiчнага, псiхiчнага i духоўнага стану здароўя дзiцяцi. ЗЛЖ у сям"i - станоўчы прыклад для дзяцей.

Гаворка шла аб тым, што Беларусь помнiць трагедыю, што адбылася 23 сакавiка 1943 года у Хатынi i не толькi тут, а i у другiх весках, якiя былi знiшчаны фашыстамi разам з людзьмi.

Галоўнае пытанне сходу - аб'яднанне намаганняў бацькоў і педагогаў па фарміраванні паспяховай вучэбнай матывацыі. У якасці практычнай дзейнасці адпрацоўваліся выхаваўчыя і псіхалагічныя прыёмы падтрымкі вучэбнай дзейнасці вучняў.

23 марта 2022 в 16:11 | Ермак Е. А. | нет комментариев

У час гутаркі першакласнікі даведаліся аб гісторыі вёскі Хатынь, аб той жудаснай трагедыі, якая напаткала яе жыхароў.
Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць усіх загінуўшых. Трэба адзначыць, што ў сэрцы кожнага дзіцяці засталася памяць аб Хатыні і вёсках, якія падзялілі такую ж жудасную долю.

22 марта 2022 в 17:25 | Артюх Т. Л. | нет комментариев

Вучні больш падрабязна пазнаёміліся з прафесіяй трактарыста, даведаліся пра будову вузлоў трактара "Беларус", а таксама змаглі ўявіць сябе ў будучай прафесіі.

21 марта 2022 в 09:31 | Ермак Е. А. | нет комментариев

Вучні адправіліся на экскурсію ў магазін “Лесавік”. Там, ад маці Ветрыш Ганны, яны даведаліся многа цікавага аб прафесіі прадаўца.

19 марта 2022 в 16:01 | Артюх Т. Л. | нет комментариев

Знаемства з асаблiвасцямi прафесii повара